31 кастрычніка з нагоды заканчэння Ружанцовага набажэнства ў нашай парафіі адбылося дзіцячае свята ў гонар Божай Маці.

“Вось і скончыўся адзін з прыгожых восеньскіх месяцаў. Ён прыгожы не толькі сваёй прыродай, а сваім ружанцовым хараством. Праз 31 дзень узносіліся просьбы і падзякі да Найсвяцейшай Маці. Яна кожнага выслухала, бо ўсе мы Яе ўмілаваныя дзеці.

Асаблівым чынам палюбілі гэтую прыгожую малітву дзеці нашай парафіі, таму,  каб успамін супольнай Ружанцовай малітвы застаўся як мага даўжэй не толькі ў сэрцы, але і ў памяці дзяцей, моладзь вырашыла падрыхтавать для іх цікавае падарожжа ў краіну Казак.

Час падрыхтоўкі быў вельмі цікавым. Калі перад табой усяго пару дзён, то прачынаецца вялікае жаданне зрабіць вельмі добра, а галоўнае, каб усе спадабалася дзецям.

Усе прайшло цудоўна, як заўжды актыўнічалі ў казцы каханыя і прыгожыя бабулі-ягулі, не абыйшлося таксама і без лешага, і вадзянога, які сапраўды быў вадзяны.

Пры дапамозе дзетак была пастаўленна казка “ Рэпка”. А каб час ляцеў вельмі хутка былі арганізаваны шматлікія конкурсы.

Акрамя дзетак, прысутнічалі на свяце і бацькі, але  яны не сядзелі на месцы, а вельмі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе, бо менавіта без іх дапамогі мы не здолелі прайсці ў краіну Казак.

Час праляцеў вельмі хутка, але гэта не перашкодзіла атрымаць вялікую асалоду як дзецям,  так і дарослым, бо яшчэ раз упэўніліся, што калі збіраемся ўсе разам, то гэта вялікая моц. Кожны хлопчык і дзяўчынка адыходзілі з падарункам і вялікім уражаннем, а гэта найлепшы падарунак для парафіяльнай моладзі за працу.”

Аўтар: Яўгенія Трапачова

Аўтар: Адміністратар