26 верасня з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі архікатэдры ў нашай парафіі адбыўся конкурс ведаў пра мінулую і сучасную гісторыю катэдральнага касцёла.

Нягледзячы на даволі складаныя пытанні, удзельнікі конкурсу паказалі добрае веданне гісторыі самага галоўнага касцёла ў Беларусі.

Плануецца, што ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу дыпломамі і прызамі адбудзецца 15 кастрычніка падчас Святой Імшы, якую ў нашым касцёле будзе цэлебраваць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пяцёра абсалютных пераможцаў конкурсу (Байко Яна, Дзержавец Ніка, Каратышэўскі Канстанцін, Марозаў Алег і Пляшак Анжаліка) 9 кастрычніка разам з групай дарослых парафіянаў паедуць у Мінск на ўрачыстасць святкавання 300-годдзя кансэкрацыі Мінскай архікатэдры.

Аўтар: Адміністратар