Да гэтай падзеі парафіяне падрыхтавалі ружанцовыя разважанні, складзеныя на аснове духоўнай спадчыны першага беларускага кардынала, Сведкі веры.

Ружанец “Маці Міласэрнасці” моладзь парафіі правядзе ў панядзелак 22 кастрычніка.

Таксама ў панядзелак 22 кастрычніка ў Нарачы будзе цэлебравацца Святая Імша ў інтэнцыі святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка.

21 кастрычніка, у дзень нараджэння Казіміра Свёнтка, у крыпту, дзе пахаваны кардынал, у знак вялікай любові, пашаны і павагі ад імя нарачанцаў будуць ускладзены кветкі.

Аўтар: Ірына Шнітоўская