Два гады таму, 16 кастрычніка 2008 года, у нашай парафіі адбылася вельмі важная падзея: да 30-годдзя пачатку пантыфікату Яна Паўла ІІ на тэрыторыі касцёла быў устаноўлены і асвечаны помнік гэтаму Вялікаму Папу.

Тое, што ў нас на тэрыторыі касцёла з’явіўся помнік Яну Паўлу ІІ, стала добрай нагодай для вернікаў глыбей пазнаёміцца з Асобай, навучаннем і літаратурнай творчасцю Пантыфіка. Праз катэхезы, розныя конкурсы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, прагляд кінафільмаў нарачанцы далучыліся да  той неацэннай спадчыны, якую пакінуў пасля сябе Ян Павел ІІ.

Сёлета ў парафіі вырашана лічыць 16 кастрычніка Днём памяці Яна Паўла ІІ.

Акрамя выступлення заслужанага аматарскага калектыву Рэспубллікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Паазер’е”, з гэтай нагоды ў парафіі праводзіцца фотаконкурс, які названы радкамі з “Рымскага трыпціха ” Яна Паўла ІІ“ У гэтым прамінанні ёсць сэнс”. Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя. Пераможцаў фотаконкурсу чакаюць дыпломы і прызы, якія будуць уручаны падчас урачыстай Святой Імшы, якую 15 кастрычніка ў 18 гадзін у нашым касцёле будзе цэлебраваць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Аўтар: Адміністратар