Да сёмай гадавіны са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка нарачанцы правялі акцыю “Кветкі для Кардынала”.

На сабраныя вернікамі грошы былі куплены кветкі і перададзены ў Пінск.

21 ліпеня ў 8.30 у Нарачы будзе цэлебравацца Святая Імша за святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка.

Аўтар: Ірына Шнітоўская