29 чэрвеня ўжо ў 15 раз з нашай парафіі вырушыць пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Пілігрымаў чакаюць тры дні дарогі да Маці Божай Будслаўскай. У першы дзень пілігрымы пройдуць каля 20 кіламетраў і спыняцца на начлег у Мядзелі, у другі дзень шлях будзе пралягаць да вёскі Пузыры (каля 30 км.), і ў трэці дзень пілігрымам застанецца прайсці крыху больш 10 кіламетраў, каб стаць на калені перад абразом Маці Божай Будслаўскай, склаўшы Ёй агульныя і прыватныя інтэнцыі пілігрымкі.

Аўтар: Адміністратар