У нашай парафіі ўжо стала добрай традыцыяй, што ў дзень, калі ў мясцовых школах адбываюцца выпускныя вечары, пасля ўрачыстага ўручэння атэстатаў сталасці, перад тым, як сесці за святочны стол і сустрэць першае ў сваім жыцці дарослае світанне, выпускнікі разам са сваімі настаўнікамі, бацькамі, роднымі і сябрамі прыходзяць у касцёл (праваслаўныя ідуць у царкву) на Святую Імшу, каб падзякаваць Пану Богу за гады навучання ў школе і папрасіць Божага благаслаўлення на дарослае жыццё, у якое яны ўступаюць. Традыцыйным стаў і Сакрамэнт Споведзі для выпускнікоў, які адбываецца за некалькі дзён да урачыстай Святой Імшы і на які прыходзяць цэлымі сем’ямі. У суботу, 12 чэрвеня, чарговая чарада птушак вылецела з нашага нарачанскага гнязда. Цешыць тое, што палятуць яны ў нязведаныя краіны з Божым благаслаўленнем.

Аўтар: Адміністратар