3 чэрвеня ў нарачанскай парафіі адзначалася гадавіна Першай Святой Камуніі.

40 хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі гэтым сонечным днём у касцёл у белым адзенні, каб узгадаць той шчаслівы момант у жыцці, калі яны ўпершыню прынялі Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце ў сваё сэрца.

Маладыя людзі падчас Святой Імшы дзякавалі Богу за дар яднання з Ім у Эўхарыстыі.

Аўтар: Ірына Шнітоўская