Падчас Белага тыдня нарачанскія дзеці, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, здзейснілі пілігрымку падзякі ў Будслаў
Падчас Белага тыдня нарачанскія дзеці, якія ў гэтым годзе прынялі Першую Святую Камунію, здзейснілі пілігрымку падзякі ў Будслаў.
Такі падарунак маладыя вернікі атрымалі ад сваіх бацькоў.
31 мая, якраз ва ўрачыстасць Божага Цела, хлопчыкі і дзяўчынкі разам з а. Бэрнардам, сваімі бацькамі, бабулямі, катэхэткай, старэйшай моладдзю вырушылі ў падарожжа.
Цікавая і змястоўная інфармацыя пра Будслаў, спевы, малітва, конкурсы і падарункі – усё гэта чакала маладых пілігрымаў падчас падарожжа.
Кульмінацыйным момантам пілігрымкі стала сустрэча з Маці Божай Будслаўскай у цудадзейным абразе і ўдзел у вячэрняй Святой Імшы ў будслаўскім санктуарыі.
Аўтар: Ірына Шнітоўская