11 красавіка, у Нядзелю Божай міласэрнасці, у нашай парафіі адбылася Святая Імша ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла II.
У гэты дзень парафіяне віталі шаноўнага госця з Італіі айца Альберта Ваха, намесніка айца-генерала ордэна кармелітаў, які і цэлебраваў Святую Імшу ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Вялікага Папы.
У прывітальным слове вернікі ўзгадалі гісторыю развіцця ордэна кармелітаў на Беларусі, дзякавалі высокаму госцю за 20-гадовую плённую дзейнасць айцоў-кармелітаў у нарачанскай парафіі.
У гаміліі а. Альберт звярнуў сваю ўвагу на жыццё Яна Паўла II праз таямніцу Божай міласэрнасці, сцвердзіўшы думку, што жыццё паводле міласэрнасці – гэта жыццё паводле праўды і любові.
Пасля Святой Імшы працэсія скіравалася да помніка Яну Паўлу II. Ля помніка вернікі адмовілі Вяночак да Божай міласэрнасці, а. Альберт прачытаў малітву аб хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла II, пасля чаго традыцыйна была праспявана “Barka”.
Вялікая колькасць вернікаў, якія прыйшлі на Святую Імшу, сведчыць пра тое, што жыццё нашай парафіі паступова становіцца сугучным закліку Яна Паўла ІІ: “Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту! Плывіце на глыбіню!”

Святая Імша ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Яна Паўла II

Аўтар: Адміністратар