8 красавіка 2010 года абсалютныя пераможцы конкурсу ведаў “Жыццё, аддадзенае выхаванню, жыццё, аддадзенае чалавеку”, прысвечанага святарскаму шляху ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка, прыехалі ў Пінск, каб скласці самыя шчырыя віншаванні Яго Эмінэнцыі з нагоды 71 гадавіны Святарства.
Моладзі нарачанскай парафіі пашчасціла прысутнічаць на Святой Імшы, якую цэлебраваў кардынал Казімір.
Разам з кветкамі, нарачанскім сувенірам і самым дарагім падарункам – “Маргарыткай – моладзь прывезла словы падзякі Сведку веры за ахвярнае служэнне на ніве Пана, якія выліліся ў верш:

Аптыміст з душою рамантыка
Падымае Сусвет на ногі.
У Бога яго граматыка,
І святасць – яго дарога.
Непахіснай веры, незвычайнага лёсу
Ахвярны святар у наш век.
Усміхаўся душою праз слёзы,
Не пускаючы веру на здзек.
“Мая з аплаткам, яго – з пісталетам,” –
Нават вораг паверыў яму.
І Богам квітнее паветра,
Праз гады разганяючы цьму.
Слова сваё ён стрымаў –
Катэдры радуюць вочы.
Усяго сябе аддаваў:
Працаваў, як просты рабочы.
Марыя і мама – як міла,
Як блізка да сэрца яго!
Духоўным пасілкам узмацніла
Яна жыццё сына свайго.
У Год Святарства – дзіва:
Праз семдзесят адзін
Нясе Хрыста праўдзіва,
Нясе Хрыста ўсім!

Пасля Святой Імшы ксёндз-кардынал сустрэўся з моладдзю у сваім працоўным кабінеце ў курыі.
Як заўсёды, зачараваў усіх шчырасцю, адкрытасцю, гумарам і прастатой.
А з якім запалам расказваў кардынал Казімір пра сваё хобі: фатаграфію! Здаецца, што ўсе мы перанесліся на пінскія балоты і разам з ксяндзом-кардыналам “палявалі” на жабу, якая сядзіць на купіне і да якой трэба падпаўзці (не падысці!), каб сфатаграфаваць! Разам з кардыналам Казімірам з акна яго кабінета любаваліся разлівам Піны і Прыпяці, які ператварыў ваколіцы Пінска ў сапраўднае мора.
Напрыканцы сустрэчы ксёндз-кардынал уручыў кожнаму пераможцу памятку ўдзельніка конкурсу са сваім подпісам.
Пасля благаслаўлення нарачанцам яшчэ пашчасціла памаліцца разам з кардыналам Казімірам у яго прыватнай капліцы.
Пасля сустрэчы ад узрушання ў моладзі на вачах былі слёзы, якіх яны не саромеліся і не хавалі. На наша пытанне: ну што скажаце? – пачулі: “На душы так чыста і светла, быццам мы ў споведзі былі.” Цудоўны адказ! Што тут яшчэ можна дадаць?

Сустрэча моладзі нашай парафіі з кардыналам Казімірам Свёнткам

Аўтар: Адміністратар