18 мая ў нарачанскай парафіі будзе адзначацца 98 гадавіна з дня нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.

З гэтай нагоды перад вячэрняй Святой Імшой моладзь  парафіі падчас  адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнта будзе чытаць успаміны  “Якой была Эмілія Вайтыла?” – пра жанчыну, якая нарадзіла на свет Вялікага Папу.

Па традыцыі ў гэты дзень адбудзецца ўшанаванне рэліквій Святога Яна Паўла ІІ.

 

Аўтар: Ірына Шнітоўская