Ужо ў пазамінулым годзе нарачанцы далучыліся да фішмобу, які традыцыйна адбываецца ў Польшчы ў дзень нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.

У мінулым годзе маладыя танцоры ўскладнілі свой рэпертуар і падрыхтавалі ў падарунак для Святога Яна Паўла ІІ танго, напісанае да візіту Папы Францішка ў Польшчу на Сусветныя дні моладзі.

У гэтым годзе дзеці рыхтуюць у гонар Вялікага Папы нашых часоў танец з парасонамі.

Правядзенне гэтай акцыі стане для маладога пакалення  цудоўнай нагодай далучыцца да святкавання Дня памяці Святога Яна Паўла ІІ, які ў парафіі адбудзецца 29 красавіка.

Аўтар: Ірына Шнітоўская