11 мая 2018 года спаўняецца 10 год нашаму парафіяльнаму сайту. Першая тэставая старонка была размешчана па адрасе naracz.narod.ru, і першапачаткова мела інфармацыйны характар:

Першая версія старонкі (2008 год)

Абноўлены дызайн (2008 год)

а крыху пазней старонка на доўгі час была па адрасе: naracz.na.by, дзе рэгулярна пачалі размяшчацца прлшнія падзеі з жыцця парафіі. Парафіяльная старонка некалькі разоў мяняла свой знешні выгляд.

Парафіяльны сайт у 2009 годзе

Парафіяльны сайт у 2010 годзе

Парафіяльны сайт у 2011-2017 гг

Апошні канчатковы пераезд на сталы адрас naracz.by адбыўся на Божае Нараджэнне 2017 года. Пераезд быў абумоўлены няздольнасцю хостынга na.by тэхнічна падтрымліваць сайт, а пазней закрыццём хостынгу.

Сайт з 2018 года

Няверыцца, што прайшло ўжо дзесяць год с таго моманту, як наша парафія заняла сваё месца ў Інтэрнэце і дагэтуль старонку наведваюць не толькі ў Беларусі, але ёсць наведвальнікі з Расіі, Украіны, Польшчы і нават з ЗША і Канады.

 Статыстыка сайта за сакавік 2018 года

“Ідэя прыйшла да мяне спантанна.” – расказвае стваральнік і адміністратар сайта Леанід Сухі. “У той час мяне зацікавіла вэб-праграмаванне, але я ня ведаў, што можна цікавага стварыць. Увыніку прыйшло, быццам азарэнне – а чаму б не стварыць сайт пра касцёл. У касцёле былі аб’явы, але некаторыя важныя выляцелі з галавы, а было б вельмі добра, каб аб’явы можна было паглядзець у інтэрнэце. За некалькі гадзін была зроблена першая старонка, але з вельмі нечытальным дызайнам. Крыху пазней старонка змянілася на нешта больш-менш падобнае на сайт-візітку, сайт пачаў папаўняца інфармацыяй. Новыя ідэі пачалі прыходіць ад Ірыны Шнітоўскай і Ірыны Школінай, з цягам часу яны пачалі реалізоўвацца на сайце. Вялікі дзякуй ім за падтрымку, ідэі і за тое, што працягваюць, разам з Вольгай Ражковай, даглядаць і абнаўляць сайт.”

Каманда сайту: Леанід Сухі, Ірына Шнітоўская, Ірына Школіна і Вольга Ражкова.

Спадзяёмся, што і надалей сайт будзе адпавядаць патрабаванням часу і будзе мець не толькі сваіх наведвальнікаў, але і прыхільнікаў.

Аўтар: Адміністратар