Да 79 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка
8 красавіка, у 79 гадавіну святарства Казіміра Свёнтка, у Нарачы цэлебравалася Святая Імша за святой памяці кардынала.
Напярэдадні 79 гадавіны святарства кардынала Казіміра Свёнтка, у Вялікі чацвер, у Нарачы адбыўся Крыжовы шлях “Мяне ўратавала моцная, непахісная вера ў Бога”, які складзены на аснове ўспамінаў пра ахвярнага пастыра католікаў Беларусі.
У дзень, калі быў устаноўлены Сакрамэнт Святарства, для вернікаў парафіі была цудоўная магчымасць паразважаць над тым, якім павінна быць сапраўднае служэнне святара, каб і пасля адыходу ў вечнасць прыкладам свайго жыцця ён мог перамяняць унутраны свет і весці да Бога і тых людзей, якія яго ведалі, і тых, з якімі пры жыцці ён ніколі не сустрэўся.
Аўтар: Ірына Шнітоўская