19 і 20 верасня 2009 г. даўно чакалі кармэліты босыя ў Беларусі, а таксама родныя, сваякі і знаёмыя маладых братоў, якія складалі ўрачыстыя шлюбы і прымалі пасвячэнне ў дыяканы. Трэці раз у Нарачы адбываліся ўрачыстасці прысвячэння Богу юнакоў, якія адказалі на заклік Хрыста: «Ідзі за Мной». Амаль дзесяць гадоў таму браты пачулі голас паклікання. Аляксандр ад Найсвяцейшай Тройцы пачуў яго ў Гродне, у роднай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці, якая асаблівым чынам ушаноўваецца ў Кармэлі, Павел ад Добрага Пастыра — у Бярозе, а Андрэй ад Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі — у Астраўцы ў цяні Маці Божай Гудагайскай. Пасля заканчэння сярэдняй школы яны папрасілі аб прыняцці ў ордэн кармэлітаў босых, які іх захапіў сваёй духоўнасцю.

У суботу, 19 верасня, браты Аляксандр і Павел шлюбавалі назаўсёды жыццё паводле Статуту і Канстытуцый Кармэлю ў чыстасці, убостве і паслухмянасці. Айцец правінцыял, які ўзначаліў Эўхарыстыю, у гаміліі падкрэсліў, што манаскія шлюбы — гэта дар для Касцёла і свету, а таксама знак моцы Бога, які дзейнічае ў чалавеку і чыніць яго здольным здзяйсняць немагчымае ў людзкім разуменні. Вочы братоў палалі прагненнем чыстасці і агнём праўдзівай любові, якой чакаюць сэрцы сучасных людзей. Гэта яны, маладыя кармэліты, будуць фарміраваць аблічча ордэна і несці адказнасць за вялікія Божыя дары ў будучыні.

Вечныя манаскія шлюбы братоў Аляксандра і Паўла

Аўтар: Адміністратар