Сёння дзеці нарачанскай парафіі правялі інсцэніраваны Крыжовы шлях, які ахвяравалі ў інтэнцыі плённага перажывання рэкалекцый у парафіі.

Маладыя нарачанцы ўзнавілі ў памяці вернікаў падзеі двухтысячагадовай даўніны.

Маці Божая, Сымон, Вераніка, Пілат , Юда, добры злачынца, сотнік – вось тыя евангельскія асобы, ад імя якіх маладыя акцёры сведчылі пра смерць і ўваскрэсенне Езуса Хрыста.

Аўтар: Ірына Шнітоўская