Нарач запрашае на “АНДРЭЙКІ”
2 снежняў 17 гадзін унарачанскай парафіі адбудзецца традыцыйнае дэканальнае моладзевае спатканне “Андрэйкі”, на якім пройдзе конкурс ведаў “Сучасныя місіянеры — героі евангелізацыі”, прысвечаны хрысціянскім місіям і місіянерам.
Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевага спаткання таксама ўжо стала добрай традыцыяй. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, 500-годдзе з дня нараджэння вядомай кармэлітанскай манахіні Святой Тэрэзы Авільскай, пашырэнне культу Божай міласэрнасці ў свеце, 100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў – вось тыя падзеі, якім былі прысвечаны конкурсы ведаў у нарачанскай парафіі.
Сёлета конкурс ведаў вырашана прысвяціць тэме хрысціянскіх місій і місіянерам, бо, па словах Папы Францішка, “сучасныя місіянеры – героі евангелізацыі”. Падчас падрыхтоўкі да конкурсу моладзь даведаецца не толькі пра тое, хто такія місіянеры, але і пазнаёміцца з дзейнасцю Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыі, якая адзначыла сваё 125-годдзе і сёстры якой нясуць сваё служэнне ў Свіры.
Аўтар: Ірына Шнітоўская