У нядзелю, 22 кастрычніка, у Нарачы адзначаць літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ.

Святкаванне ўрачыстасці распачнецца ў 10.30 канцэртам у гонар  Святога Яна Паўла ІІ аркестра “Нарачанскі бамонд” і вакальнай групы “Апельсін”. Таленавітая нарачанская моладзь ужо ў мінулым годзе радавала  вернікаў парафіі сваім выступленнем. Сёлета юныя артысты рыхтуюць новую праграму, каб парадаваць  сваіх слухачоў.

Пасля канцэрта адбудзецца Святая Імша.

Таксама ў праграме святкавання – працэсія да помніка Святога Яна Паўла ІІ і ўшанаванне яго рэліквій.

Аўтар: Ірына Шнітоўская