У нарачанскім касцёле адзначаць 100-годдзе заканчэння фацімскіх аб’яўленняў, якія прыпадаюць на 13 кастрычніка.

Так, 10-11-12 кастрычніка ў парафіі Святога Апостала Андрэя пройдзе Фацімскі трыдуум. Падчас вячэрняй малітвы на ружанцы, якую традыцыйна праводзяць дзеці і моладзь, вернікі будуць маліцца ў інтэнцыях, аб якіх прасіла Маці Божая ў Фаціме: міры і спакоі ва ўсім свеце і навяртанні грэшнікаў.

Таксама ў нядзелю, 15 кастрычніка, у Нарачы адбудзецца Марыйнае набажэнства ў гонар Маці Божай Фацімскай як падзяка за перэгрынацыю фігуры ў парафіі і ўсе атрыманыя ласкі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай.

Аўтар: Ірына Шнітоўская