Маці Божая Фацімская, маліся за нас!
Сёння ў Нарачы сустрэлі фігуру Маці Божай Фацімскай.
У 19.40 літургічная працэсія выйшла з касцёла ў пачатак вёскі Нарач, каб там прывітаць Маці нашага Збаўцы. Фігура Маці Божай Фацімскай прайшла вуліцамі вёскі Нарач да парафіяльнага касцёла.
Пасля цырымоніі прывітання распачалася Святая Імша, пасля якой прайшло чуванне з Маці Божай Фацімскай, якое праводзіла моладзь парафіі. Завяршыўся першы дзень гасціны Маці Божай Фацімскай у Нарачы ў 24 гадзіны працэсіяй са свечкамі вакол касцёла з фігурай Маці Божай Фацімскай.
Фігура Маці Божай Фацімскай прабудзе ў Нарачы пяць дзён. На гэты час у парафіі падрыхтавана праграма чування для ўсіх вернікаў парафіі.