8 чэрвеня ў Нарач прыбудзе фігура Маці Божай Фацімскай
8 чэрвеня нарачанцы будуць сустракаць фігуру Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой адбываецца зараз у Беларусі.
Фігура Маці Божай Фацімскай прабудзе ў парафіі пяць дзён.
На гэты час у дапамогу вернікам падрыхтавана спецыяльная праграма чування з Маці Божай, складзеная з малітваў, разважанняў, набажэнстваў.
За пяць дзён наведвання чуваць разам з Божай Маці змогуць не толькі вернікі вёскі Нарач і курортнага пасёлка, але і жыхары амаль усіх вёсак, якія ўваходзяць у склад парафіі.
Аўтар: Ірына Шнітоўская