7 мая дзеці нарачанскай парафіі станцавалі танго ў гонар Святога Яна Паўла ІІ.

Ужо ў мінулым годзе нарачанцы далучыліся да фішмобу, які традыцыйна адбываецца ў Польшчы ў дзень нараджэння Святога Яна Паўла ІІ.

Сёлета маладыя танцоры ўскладнілі свой рэпертуар і падрыхтавалі ў падарунак для Святога Яна Паўла ІІ танго, напісанае да візіту Папы Францішка ў Польшчу на Сусветныя дні моладзі.

Далучэнне да гэтай акцыі стала для дзяцей цудоўнай нагодай далучыцца да святкавання Дня памяці Святога Яна Паўла ІІ ў парафіі і адчуць сябе часткай Паўсюднага Касцёла.

Аўтар: Ірына Шнітоўская